Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Героі Сацыялістычнай Працы

Уладзімір Антонавіч Ралько нарадзіўся 30 ліпеня 1922 года ў сяле Падарэссе Старадарожскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і. Бацька — Антон Акімавіч Ралько, маці — Яфімія Яфімаўна, браты — Фёдар і Міхаіл. Пасля заканчэння школы (1938) Уладзімір Ралько паступіў у Беларускі палітэхнічны інстытут, але правучыўся нядоўга. У 1940 годзе прызваны ў Чырвоную армію, на пачатку Вялікай Айчыннай вайны стаў курсантам Краснадарскага авіяцыйнага вучылішча.

Віктар Паўлавіч Шапавал нарадзіўся 30 сакавіка 1936 года ў вёсцы Калазубы Ружанскай гміны Косаўскага павета Палескага ваяводства (цяпер Косаўскі пассавет Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. Віктар меў трох братоў і дзве сястры. Перажыў нямецка-фашысцкую акупацыю (1941–1944). Пасля вызвалення Беларусі пайшоў у першы клас, закончыў сямігодку. З шаснаццаці гадоў працаваў у калгасе «Першае Мая».

Таіса Васільеўна Шпакоўская нарадзілася 25 чэрвеня 1936 года ў вёсцы Вішавічы Пінскага павета Палескага ваяводства (цяпер Пінскі раён Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. У адзінаццаць год страціла маці, а праз год стала круглай сіратой, рана давялося самой зарабляць. Працавала на Пінскім лесазаводзе, пасля заканчэння вучылішча механізацыі адправілася за рамантыкай — трактарыстам на асваенне цалінных зямель у Кустанайскай вобласці (Казахстан).

Соф’я Несцераўна Пацукевіч нарадзілася 8 жніўня 1926 года ў вёсцы Міцкевічы Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства (цяпер Молчадскага сельсавета Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці) у беднай сялянскай сям’і. З дзяцінства зведала гора і нягоды. Працоўную дзейнасць пачала ў 1939 годзе, усё жыццё аддала сельскай гаспадарцы.

Уладзiмiр Лявонцьевiч Бядуля нарадзiўся 24 мая 1927 года ў вёсцы Падомша Брэсцкага павета Палескага ваяводства (цяпер Камянецкага раёна Брэсцкай вобласцi) у сялянскай сям’і. З дванаццаці гадоў араў зямлю, з чатырнаццаці — касіў. Закончыў сельскагаспадарчую школу. Служыў у Савецкай армii з сакавіка 1945 года шэсць гадоў. У 1951–1955 гадах быў на камсамольскай рабоце ў Брэсцкiм гаркаме ЛКСМБ: iнструктар, загадчык аддзела, другi сакратар.

Фёдар Рыгоравіч Фадзееў нарадзіўся 16 чэрвеня 1926 года ў вёсцы Новамікалаеўка Палтаўскага раёна Уральскай (Чалябінскай) вобласці ў сялянскай сям’і ўральскіх казакоў. Яшчэ падлеткам вырашыў стаць чыгуначнікам, паехаў вучыцца ў чыгуначнае вучылішча. 12 чэрвеня 1943 года ён стаў памочнікам машыніста паравоза Ташкенцкай чыгункі.

Фёдар Канстанцінавіч Валасюк нарадзіўся 6 студзеня 1921 года ў вёсцы Багуславічы Кобрынскага павета Гродзенскай губерні (з 1972 г. Залуззе Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. Працаваць пачаў з пятнаццаці год.

Іван Андрэевіч Паліўка нарадзіўся 7 студзеня 1926 года ў вёсцы Пераруб Драгічынскага павета Палескага ваяводства (цяпер Рудскага сельсавета Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. У 1934–1939 гг. вучыўся ў польскай школе вёскi Хомiчава, якая за 3 км ад дома, за Дняпроўска-Бугскiм каналам, з 1939 года ў той жа школе, але з савецкімі настаўнікамі.

Фёдар Пятровіч Сянько нарадзіўся 6 красавіка 1936 года ў вёсцы Казлякевічы Навамышскай гміны Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства (цяпер Навамышскага сельсавета Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці) у сям’і селяніна. Бацька, Пётр Іосіфавіч Сянько, займаўся гаспадаркай на сваім надзеле, а таксама атхожым промыслам у зімовы перыяд. Быў з найбольш адукаваных у той час людзей у вёсцы, бо закончыў чатыры класы школы. Загінуў у час Вялікай Айчыннай вайны. Трох сыноў выхоўвала маці, Анастасія Міронаўна.

Васіль Данілавіч Махновіч нарадзіўся 20 кастрычніка 1924 года ў в. Варажбіты (цяпер Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці) ў шматдзетнай сялянскай сям’і. У сям’і было сямёра дзяцей, па гэтай прычыне Васіль пачаў працаваць у 11 гадоў.

В. Д. Махновіч удзельнічаў у Вялікай Айчыннай вайне. Ён прымаў удзел у баях за вызваленне Варшавы, потым ваяваў ва Усходняй Прусіі. Быў узнагароджаны ордэнам Айчанный вайны ІІ ступені і шасцю медалямі.

Пасля вайны Васіль Данілавіч працаваў у калгасе. У красавіку 1950 года пераехаў у Брэст, працаваў у рачным порце грузчыкам, качагарам на паравым кране.

Старонка 6 з 7